Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АГП прапануе адзначыць дзень салідарнасьці талакой у Курапатах


Курапаты

Курапаты

У дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, а таксама зьніклымі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі — 16 чэрвеня — Аб’яднаная грамадзянская партыя правядзе талаку ў Курапатах.

Такім чынам АГП заклікае «зрабіць свой уклад у захаваньне нацыянальнай памяці і выратаваньне мэмарыялу».

«Урочышча Курапаты — месца масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Нягледзячы на тое, што мэмарыялу прысвоена ганаровае званьне помніка 1-й катэгорыі міжнароднай значнасьці, улады сюды і носа не паказваюць. Сябры БРСМ не прыходзяць у Курапаты ўскласьці кветкі, лесьнікі не сьпяшаюцца прыбраць паваленыя дрэвы, вернікі не ідуць, каб ушанаваць памяць нявінна забітых», — адзначае сайт ucpb.org.

Хоць валянтэры штотыдзень прыходзяць у Курапаты, каб надаць годны выгляд гэтаму сьвятому месцу, аднак, улічваючы, што ўрочышча займае тэрыторыю прыкладна 15 гектараў, працы хопіць на ўсіх.

XS
SM
MD
LG