Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны прафсаюз «Беларуськалія» зьбірае грошы на дапамогу «Наваросіі»


Беларускія шахцёры зьбіраюцца дапамагчы «шахцёрам Данбаса» берцамі, цёплай формай, камуфляванымі футболкамі, цяльняшкамі, карэматамі і спальнікамі.

Акцыю дапамогі «абаронцам шахцёрскага Данбасу» вырашыў правесьці афіцыйны прафсаюз Беларуськалія — «Белхімпрафсаюз».

Як паведаміў Радыё Свабода старшыня прафсаюзу Ігар Навумовіч, да іх зьвярнулася беларуская філія фонду «Сваіх не кідаем», які «акрэдытаваны ў Менску». Прафсаюз абмеркаваў гэты зварот на сходзе і вырашыў арганізаваць акцыю дапамогі.

Сярод сьпісу рэчаў, якія зьбірае Фонд дапамогі, — прыцэлы начнога бачаньня, дальнамеры, цеплавізары, амуніцыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG