Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Афіцыйны курс даляра вырас на рэкордныя 80 рублёў


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра сёньня склаў 11030 беларускіх рублёў, вырасшы з папярэднім курсам на 80 рублёў.

Курс расейскага рубля зьнізіўся да 202 беларускіх рублёў.

Таргі па эўра не праводзіліся.

Курсы, якія складваюцца на біржы, лічацца афіцыйнымі курсамі Нацбанку Беларусі.

Гэтыя курсы аднак ня ўлічваюць 30-працэнтную надбаўку на продаж валюты.

У камэрцыйных банках курс даляра ЗША таксама вырас.

У Беларускім банку малога бізнэсу грамадзяне могуць здаць даляры па 13800 рублёў — гэта самы высокі курс сярод камэрцыйных банкаў Беларусі. «Альфа-банк» набывае даляры па 13795 рублёў, «Прыёрбанк» і «Белаграпрамбанк» па 13794 рублі, Банк «Масква-Менск» — па 13793 рублі, «Беларусбанк» і BSB — па 13790.

XS
SM
MD
LG