Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў адарваць галовы за падвышэньне цэнаў пад час дэнамінацыі


У звароце да калектыву фабрыкі «Спартак» у Гомелі Аляксандар Лукашэнка паабяцаў не дапусьціць рост цэнаў у час дэнамінацыі, перадае БЕЛТА.

«Росту цэнаў у сувязі з дэнамінацыяй ня будзе, гэта я вам гарантую, — заявіў Лукашэнка. — Мы за гэта адарвем галовы, калі нехта паспрабуе скарыстацца гэтым тэхнічным працэсам, а гэта чыста тэхнічнае мерапрыемства.

Таксама Лукашэнка прызнаў, што правядзеньне дэнамінацыі мае «палітычнае адценьне» ў сувязі ў парлямэнцкімі выбарамі, прызначанымі на 11 верасьня, і Ўсебеларускім народным сходам, які пройдзе 22-23 чэрвеня.

Дэнамінацыя ў Беларусі мае адбыцца 1 ліпеня. Ад цэнаў і зарплат адкінуць чатыры нулі, дзесяць тысяч стануць адным рублём. Новыя рублі ўжо гатовыя да выкарыстаньня, яны ўжо захоўваюцца ў банках і тэстуюцца адмыслоўцамі. Пра 13 плюсаў і мінусаў дэнамінацыі чытайце і глядзіце тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG