Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адам Глобус прапануе флэш-моб салідарнасьці з гуртом Naka


Адам Глобус

Адам Глобус

Пісьменьнік, выдавец, мастак Адам Глёбус заклікаў падтрымаць сьпявачку Насту Шпакоўскую, супраць якой Вярхоўны суд распачаў справу па зыску кампазытара Алега Моўчана.

Пісьменьнік, выдавец, мастак Адам Глёбус заклікаў падтрымаць сьпявачку Насту Шпакоўскую, супраць якой Вярхоўны суд распачаў справу па зыску кампазытара Алега Моўчана. Нагодай стала выкананьне гуртом Naka кампазыцыі «Малітва» на верш Янкі Купалы і музыку Алега Моўчана ў клюбе «Re:Public» летась 12 верасьня.

Адам Глобус прапанаваў паэтам публічна прачытаць верш «Малітва» Янкі Купалы, а музыкам — стварыць новыя песьні на гэтыя словы.

Свае аўдыё- і відэаролікі прапануецца зьмяшчаць у суполках Tuzin.fm у Facebook, УКантакце альбо дасылаць на рэдакцыйную скрыную 12tuzin@gmail.com.

«Калі кампазытар замінае выконваць песьні на вершы Янкі Купалы, яго паводзіны можна назваць шкоднымі, таму варта напісаць іншую музыку на вершы клясыка. Мы любім Купалу, мы любім яго словы і яго мову. Яго творчасьць — узор для ўсіх беларусаў. І вельмі добра, калі яе кладуць на музыку. Але і бяз музыкі творы Паэта застаюцца геніяльнымі. Таму ў канфлікце, які ўзьнік вакол Купалавай „Малітвы“ я адназначна стаю на пазыцыі Купалы і выканаўцы яго верша Насты Шпакоўскай і заклікаю ўсіх беларускіх паэтаў прачытаць верш „Малітва“ і выкласьці ў сеціва ў аўдыё- ці відэаварыянце, а кампазытараў — напісаць новую музыку да гэтага цудоўнага твора», — зазначыў Адам Глобус.

Кампазытар Моўчан ня першы раз забараняе іншым артыстам выконваць «Малітву». Гэтую песьню ён напісаў у 1994 годзе на задуму Ўладзімера Мулявіна, калі працаваў у штаце дзяржаўнага ансамбля «Песьняры». Кампазытар аформіў выключныя правы на гэты твор, пасьля чаго неаднаразова забараняў іншым выканаўцам яго сьпяваць, у тым ліку Пятру Яўфімаву, украінскаму гурту «Тінь Сонця» і гурту Naka, пагражаў падаць у суд на тэлеканал АНТ і партал Tuzin.fm. Цяпер Алег Моўчан судзіцца зь сьпявачкай і акторкай Нацыянальнага драматычнага тэатру Настай Шпакоўскай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG