Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны новы сэзон прэміі «Кніга году»


Belarus - Bookstore in Homel, 27Oct2015

Belarus - Bookstore in Homel, 27Oct2015

Узнагароду ўручаюць самі пісьменьнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.

Прэмія будзе прысуджацца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2015 годзе.

У журы прэміі «Кніга году» можа ўвайсьці любы пісьменьнік ці пісьменьніца, якія цягам апошніх сямі гадоў выдалі хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу. Ацэнкі літаратараў, якія ўвойдуць у журы, будуць складзеныя; пераможца вызначыцца арытмэтычным чынам.

Сёлета прэмія «Кніга году» будзе ўручацца адной кнізе незалежна ад жанру — намінацыі не прадугледжаныя.

Уручэньне прэміі адбудзецца ў красавіку 2016 году.

Папярэднія пераможцы прэміі «Кніга году»: Альгерд Бахарэвіч з кнігай «Дзеці Аліндаркі», Антон Рудак з кнігай «Верхні горад», Вольга Гапеева з кнігай «Сумны суп» і Людміла Рублеўская з кнігай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (у 2015 годзе прэмія ўручалася ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура»).

XS
SM
MD
LG