Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ладзіцца абмеркаваньне праекту мэмарыялізацыі Курапатаў


Грамадзянская ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» ладзіць круглы стол, прысьвечаны праблеме ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінізму ў Курапатах. Арганізатары маюцца абмеркаваць з усімі зацікаўленымі сіламі, на якіх каштоўнасьцях павінен грунтавацца адкрыты творчы конкурс праектаў па мэмарыялізацыі Курапатаў.

«Сёньня, калі адраджэньне гістарычнай памяці, яе знакавых кропак і сымбаляў набывае новы сэнс, вяртаньне Курапатаў у масавую сьвядомасьць беларусаў — гэта ня толькі даніна памяці нашым бязьвінна закатаваным продкам, гэта праца на захаваньне беларускай нацыі і яе незалежнасьці, гэта абарона нашай будучыні», — гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў».

Удакладняецца, што конкурс праектаў мэмарыялізацыі Курапатаў — гэта ня столькі конкурс дасьведчаных архітэктараў і мастакоў дзеля абавязковага ўвасабленьня вынікаў у «камяні і цэгле», колькі поле для рэалізацыі ідэй і фантазій творцаў, неабыякавых да беларускіх каштоўнасьцяў і гістарычнай памяці, для тых, «каму баліць за лёс нашай нацыі і краіны Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG