Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцёл сьвятога Язэпа


Касьцёл сьвятога Язэпа і кляштар ордэну бэрнардынцаў у Менску
…быў заснаваны ў XVII стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў кляштарны комплекс, дзе ў розныя гады працавала пачатковая школа, школа філязофіі, бібліятэка на паўтары тысячы тамоў. У 1863 годзе манахі-бэрнардынцы падтрымалі паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пасьля яго здушэньня на загад Мураўёва-вешальніка ўсе яны былі гвалтоўна выселеныя ў Магілёў, а кляштар зачынены. У касьцёле некаторы час мясьцілася праваслаўная царква, а ў 1872 годзе ён быў перабудаваны пад архіў. Сёньня тут месьціцца «Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі», а таксама «Архіў літаратуры й мастацтва Беларусі». Будынак былога кляштару да нядаўняга часу займалі вайсковая камэндатура й пракуратура. Пяць гадоў таму вернікі-каталікі пачалі вулічныя набажэнствы за вяртаньне каталіцкіх сьвятыняў. Аднак гэтае пытаньне па-ранейшаму застаецца ня вырашаным. А нядаўна ўлады распачалі працы па пераўладкаваньні кляштарнага комплексу ў забаўляльны цэнтар з гатэлем, рэстарацыямі і падземнымі гаражамі.
XS
SM
MD
LG