Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зграя зьдзічэлых сабак напала на дзяўчыну


У бабруйскім пасёлку Чарапічны сёньня ўначы зграя зьдзічэлых сабак амаль да сьмерці пакусала дзяўчыну. Адбіў яе ад сабак мужчына, які вяртаўся з працы


Сабакі на дзяўчыну напалі а другой гадзіне ночы, калі тая вярталася дамоў, правёўшы сяброўку. Цяпер пацярпелая ў у рэанімацыі з мноствам ранаў твару й цела.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, гэта ўжо другі выпадак у пасёлку, калі валачашчыя сабакі нападаюць на чалавека. Пасьля першага нападу, два тыдні таму, участковы міліцыянт нібыта зьвяртаўся ў спэцпрадпрыемства па адлове жывёл. Ці выканалі гэтую заяўку, невядома. Але сабакі, як відаць, усё яшчэ нападаюць на людзей.
XS
SM
MD
LG