Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 студзеня ў Менску і Кіеве ўшануюць памяць першых герояў Нябеснай сотні


Увечары 22 студзеня грамадзкія актывісты плянуюць ускласьці кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску.

Ускладаньне кветак мае пачацца а 20-й гадзіне і прымеркавана да гадавіны гібелі першых ахвяраў, якія загінулі на Майдане ва Ўкраіне.

«Памяці першых зь Нябеснае сотні, сярод якіх і наш беларус Міхась Жызьнеўскі. Ён гераічна загінуў ад кулі 12 калібру, якую, баязьліва хаваючыся, выпусьціў у Міхасёва сэрца пракрамлёўскі нелюдзь на загад Януковіча. Прыходзьце памаліцца, схіліць галовы, прыносьце кветкі і зьнічы. Беларускія паэты і барды таксама прыйдуць схіліць галовы. Героям Слава!!! Жыве Беларусь!!!», — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку актывістка Вольга Мікалайчык.

22 студзеня акцыя памяці пройдзе і ў Кіеве. Яе ладзяць рух салідарнасьці «Разам» (Беларусь), Інтэрнацыянальная ліга «Майдан» і іншыя арганізацыі. Будзе ўшанавана памяць першых герояў Нябеснай сотні — Міхаіла Жызьнеўскага, Сяргея Нігаяна, Юрыя Вярбіцкага і Рамана Сэніка.

Увечары ў Кіеве плянуецца веча на Майдане Незалежнасьці і шэсьце на вуліцу Грушэўскага да помнікаў Сяргею Нігаяну і Міхаілу Жызьнеўскаму. Там адбудзецца ўскладаньне кветак і ўшанаваньне памяці першых герояў Нябеснай сотні.

XS
SM
MD
LG