Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лес сьмерці” – фільм пра “гомельскія Курапаты” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


15 лютага ва ўправе БНФ адбылася прэм’ера 10-хвіліннага дакумэнтальнага відэафільму “Лес сьмерці”.


Фільм прысьвечаны гомельскім Курапатам. На 9 кілямэтры Чарнігаўскай шашы, каля ўрочышчаў Бутылёўшчына і Горкі ў 2007 знайшлі новыя масавыя пахаваньні ахвяраў рэпрэсій. На прэзэнтацыі фільму прысутнічаў наш карэспандэнт.



У Прыбыткоўскім лесе знайшлі парэшткі 70 чалавек, якія былі расстраляныя ў канцы 30-х гадоў. Стваральнікі фільму аб’езьдзілі ўсе навакольныя вёскі ля лесу і запісалі расповеды сьведак.

“Чаго стралялі? Ворагаў народу. Прывезьлі, зрабілі, расстралялі. Давай людзі хадзіць там. Знаходзяць, тарчыць рука чалавечая адтуль. Гэта да вайны, калектывізацыя ў асноўным”. “І вось на правым баку такія бугры. Усё расказвалі калісьці нашы бацькі, што гэта пахаваныя людзі”. У стужцы “Лес сьмерці” скарыстаныя кадры альтэрнатыўных раскопак: чарапы падобныя на курапацкія, гільзы ад савецкага нагану, груды костак. Як гаворыцца ў фільме, улады не сьпяшаюцца апавесьці праўду пра ахвяраў гэтага лесу. На думку аўтараў стужкі, трэба далучыць гісторыкаў, правесьці незалежную экспэртызу, а не плянаваць будаўніцтва новага мікрараёну на костках. .


Антон Астаповіч
Пра вынікі створанай уладамі камісіі, у якую не былі ўключаны прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці, старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч сказаў:

“Толькі, калі ўжо было прынятае рашэньне камісіяй, калі парэшткі былі перазахаваныя, яны нам проста прыслалі ліст-справаздачу, што чатыры чырвонаармейцы, астатнія ахвяры вайны, пахаваныя там і там. Вось іх пазыцыя”.

Спадар Астаповіч ня стаў называць імёны гомельцаў, якія прадаставілі яму відэаматэрыялы. Ён апавёў пра гісторыю паказанай стужкі: “Патрапілі мне гэтыя відэаматэрыялы яшчэ ў жніўні. Мы зрабілі алічбоўку для гомельскіх калег, перадалі ім. Яны зрабілі фільм амаль на 50 хвілінаў. Зьняты фільм на аматарскім абсталяваньні. І мы як змаглі апрацавалі гэтыя матэрыялы і зрабілі гэты 10-хвілінны ролік, каб даць уяўленьне пра гэтую праблему”.





На паказе фільму выступіў таксама грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык: “Адназначна, размова ішла пра сталінскія злачынствы. І ў прыватных размовах прадстаўнікі ўладаў гэта не адмаўлялі. Яны афіцыйна зноў сьпісалі злачынства аднаго таталітарнага рэжыму сталінскага на нацыстаў. І так ня можа быць. Бо будучыня Беларусі можа быць нармальная, калі будзе ўсё справядліва ў тым ліку і з нашай гісторыяй. Гэтая гомельская эпапея ня скончылася”.

Вячаслаў Сіўчык

Антон Астаповіч паведаміў, што да сёлетніх Дзядоў будзе створаны прафэсійны фільм пра месца масавых расстрэлаў пад Гомелем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG