Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС


Прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкія актывісты далучыліся да кампаніі па зьбіраньні подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Горацкім раёне на Магілёўшчыне.


Аршанскі раён мяжуе з Горацкім, таму для мясцовага насельніцтва праблема ядзернай бясьпекі таксама актуальная.

Старшыня аршанскай гарадзкой Рады моладзевых арганізацый Ігар Казьмярчак паведаміў, што падпісацца пад зваротам да прэзыдэнта і ўраду з патрабаваньнем адмены рашэньня пра будаўніцтва АЭС можа кожны ахвотны. Неўзабаве падпісныя аркушы будуць распаўсюджаны па навучальных установах і прадпрыемствах горада.
XS
SM
MD
LG