Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску адкрыўся Музэй кіно


Музэйная экспазыцыя прадстаўляе гісторыю разьвіцьця кінаіндустрыі на Віцебшчыне.


Адкрыцьцё музэю, які разьмясьціўся ў віцебскім Доме кіно, прымеркаванае да 110-х угодкаў першага ў горадзе кінапаказу.

Першы кінасэанс адбыўся ў Віцебску 15 лютага 1898 году, праз тры гады пасьля таго, як вынаходніцтва братоў Люм’ераў было прадэманстравана ў Парыжы. Гледачы Віцебску пазнаёміліся з сынэматографам раней за жыхароў Менску, Санкт-Пецярбургу й Масквы.

Сярод экспанатаў віцебскага Музэю кіно – адзін ў першых кінапраэктараў "Украіна", на якім яшчэ можна глядзець фільмы, патэфон і піяніна, на якім, мажліва, калісьці іграў тапэр, а таксама архіўныя дакумэнты, кінаафішы і фатаздымкі актораў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG