Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісар у зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Эўразьвязу Беніта Фэрэра-Вальднэр зрабіла спэцыяльную заяву з нагоды даручэньня Аляксандра Лукашэнкі намесьніку міністра замежных справаў Валеру Варанецкаму падпісаць дамову аб адкрыцьці офісу Эўракамісіі ў Менску.


У гэтым дакумэнце прынамсі адзначаецца задавальненьне прынятым рашэньнем і спадзяваньне на тое, што офіс хутка будзе адкрыты:

“Мэтай гэтага новага Прадстаўніцтва будзе ўзмацненьне нашай прысутнасьці ў Беларусі, што дазволіць нам мець шырэйшыя кантакты з беларускім грамадзтвам увогуле і лепей дапасоўваць нашае супрацоўніцтва да патрэбаў насельніцтва Беларусі”.

У Кіеве ўжо 5 гадоў працуе офіс Эўракамісіі, які ахоплівае Украіну і Беларусь. Раней у сфэры гэтага офісу была і Малдова, але ў 2005 годзе ў Кішынэве адкрылі самастойнае прадстаўніцтва Эўракамісіі. Тады ж Эўразьвяз зьвярнуўся з такой прапановай і да ўладаў Беларусі. І вось, падобна, пытаньне набліжаецца да свайго вырашэньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG