Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Райс: Беларусь – “крытычна важная” для ЗША краіна


Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс назвала Беларусь адной з “крытычна важных” для ЗША краінаў.


Паводле Расейскага інфармацыйнага агенцтва “Новости”, выступаючы 13 лютага ў сэнаце ЗША, К.Райс паведаміла, што адміністрацыя Белага дому ўключыла ў бюджэтны запыт на 2009 год 60 мільёнаў даляраў для фінансаваньня спэцыяльнага Фонду падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека.

“Фонд падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека дазволіць нам падтрымліваць ключавыя праграмы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека ў такіх крытычна важных мэтавых краінах, як Кітай, Беларусь, Расея, Лібан, КНДР, Тайлянд, Вэнэсуэла, Самалі, М'янма і Пакістан”, – сказала К.Райс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG