Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАРТА ПАЛЯКА


Карта паляка – гэта дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсьленыя законам “Аб карце паляка”, прынятым сэймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году. Закон уступае ў сілу ў апошнія дні сакавіка 2008 году.

Асоба, якая мае карту паляка:

– можа бясплатна атрымліваць побытавую, доўгатэрміновую, шматразовую візу для перасячэньня мяжы Рэспублікі Польшча,
– можа легальна працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча без наяўнасьці дазволу на працу,
– можа весьці ў Рэспубліцы Польшча эканамічную дзейнасьць на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне,
– можа карыстацца ў Польшчы бясплатнай сыстэмай адукацыі на пачатковым, сярэднім і вышэйшым узроўні на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне, і, у той жа час, зьвяртацца з просьбай выдзеліць стыпэндыю і навуковую дапамогу, прызначаную іншаземцам, якія вучацца ў Польшчы ці атрымліваюць вышэйшую адукацыю – у неадкладных выпадках можа карыстацца ў Польшчы бясплатнай мэдыцынскай дапамогай на такіх самых умовах, як і польскія грамадзяне,
– можа карыстацца 37%-нымі льготамі падчас чыгуначных паездак на тэрыторыі Польшчы,
– можа бясплатна наведваць дзяржаўныя музэі ў Польшчы,
– можа ў першую чагу зьвяртацца па фінансавыя сродкі зь дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Польшча ці зь бюджэту, гміннага самакіраваньня ў Польшчы, прызначанага на падтрымку палякаў за мяжой.

Атрыманьне карты паляка не азначае наданьня польскага грамадзянства, права на сталае жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ці права перасячэньня мяжы Рэспублікі Польшча без візы .


XS
SM
MD
LG