Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Чарка і шкварка” трацяць былую прыцягальнасьць


У беларусаў пачала праяўляцца новая базавая каштоўнасьць – "новыя магчымасьці".


Да такіх высноваў прыходзіць прафэсар, доктар сацыялягічных навук Андрэй Вардамацкі. На ягоную думку, спрацоўвае тэорыя недастатковасьці: каштоўнасьць, магчымасьцяў рэалізаваць якую няма або яны становяцца меншымі, уздымаецца ў герархіі значнасьцяў.

"Зьмена ў тым, – тлумачыць спадар Вардамацкі, – што пачаўся адыход ад традыцыйнай простай ідэалёгіі. "Чарка і шкварка" сталі выразна траціць сваю прыцягальную сілу. Яны ўсё больш і больш выглядаюць пасьляваенным і пасьлясавецкім анахранізмам. У беларускім нацыянальным характары пачалі праходзіць фундамэнтальныя зрухі".

Падрабязна з разважаньнямі навукоўца на гэтую тэму можна пазнаёміцца ў чарговым нумары газэты Товарищ.

XS
SM
MD
LG