Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 дацкіх газэт пайшлі шляхам Зьдзьвіжкова


Сёньня 11 газэт Даніі перадрукавалі адну з 12 карыкатураў на прарока Мухамэда, публікацыя якіх у 2005 годзе дацкай газэтай Jyllands Posten выклікала абурэньні многіх мусульманаў і спрэчкі наконт суадносінаў свабоды слова і талерантнасьці.


Днямі дацкая паліцыя паведаміла пра арышт некалькіх чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы замаху на аўтара тых карыкатураў, 73-гадовага Курта Вэстэргаарда.

Сёньняшні перадрук адной зь ягоных карыкатур дацкія журналісты тлумачаць імкненьнем «выступіць супраць фанатызму, у абарону свабоды друку і свабоды думак».

Нагадаем, што нядаўна ў Беларусі быў асуджаны да трох гадоў калёніі строгага рэжыму намесьнік рэдактара газэты “Згода” Аляксандар Зьдзьвіжкоў, які ў 2007 годзе ў сваёй газэце перадрукаваў з дацкай газэты карыкатуру на прарока Мухамэда. Зьдзьвіжкоў быў асуджаны з абвінавачваньня ў “распальваньні рэлігійнай варожасьці”. У абарону журналіста і з патрабаваньнем перагляду прысуду выступілі беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Эўразьвяз і Злучаныя Штаты. Лідэры мусульманскай грамады Беларусі адзначалі, што хаця і былі пакрыўджаныя перадрукам карыкатур на заснавальніка іх рэлігіі, але лічаць прысуд занадта жорсткім.
XS
SM
MD
LG