Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ надалей патрабуе вызваліць усіх палітвязьняў


Луіс Марыя дэ Пуіг

Луіс Марыя дэ Пуіг

Пра гэта ў інтэрвію БелаПАНу заявіў новы старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, гішпанец Луіс Марыя дэ Пуіг.


Ён адзначыў, што нядаўнія вызваленьні палітвязьняў, у тым ліку двух сяброў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцера Дашкевіча і Артура Фінькевіча, "не засталіся незаўважанымі". Ён выказаў надзею на тое, што гэтыя вызваленьні стануць "пераканаўчым і пасьлядоўным знакам гатоўнасьці беларускага кіраўніцтва стаць бліжэй да Рады Эўропы.

Варта адзначыць, што 12 лютага, выступаючы перад студэнтамі БДУ, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады Беларусі пайшлі насустрач патрабаваньням Эўразьвязу аб вызваленьні некаторых зьняволеных.

"Мы пайшлі насустрач: я маю на ўвазе датэрміновае або ўмоўнае вызваленьне некаторых зьняволеных, да якіх Захад мае адмысловыя пачуцьці", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Іх вызваленьне, — дадаў ён, — ніякім чынам не зьвязана з апраўданьнем злачынстваў, а абумоўлена толькі гуманнымі меркаваньнямі. Мы закрылі гэтую хваравітую старонку ў адносінах з Захадам і першымі прапануем рух наперад. Зараз чарга Эўразьвязу прадэманстраваць свае добрыя намеры ў дачыненьні да беларускага народу".

XS
SM
MD
LG