Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С. Вітушка: “Зрабіць сэнсоўную беларускую імпрэзу, каб усё атрымалася”


25 сакавіка 1918 у Менску была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзесяцігодзьдзямі гэтая падзея была выкрасьленая з гісторыі краіны. Замоўчваецца яна і ў сучаснай Беларусі. Сёлета спаўняецца 90 гадоў абвяшчэньню БНР. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны прымеркавала да гэтай даты шэраг мастацкіх імпрэзаў, а таксама шэсьце і мітынг. Як гэтае сьвята будуць адзначаць сёньняшнія прадстаўнікі інтэлігенцыі? Пра гэта кажа адзін з тых, хто распачынаў адзначаць гэтае сьвята ў сярэдзіне 80-х, колішні лідэр моладзевага аб’яднаньня “Талака”, які цяпер жыве ў Вільні, Сяржук Вітушка.


Карэспандэнтка: Як вы будзеце сьвяткаваць 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі?

Вітушка: Я зь цікавасьцю слухаю радыё і ўсе прапановы, якія там гучаць. І для мяне было б шчасьцем, каб і ў самой Беларусі, і за яе межамі падтрымаць сэнсоўныя беларускія акцыі. І тут у Вільні да кожнага зьвяртаюся: як будзем сьвяткаваць 25 сакавіка? Давайце сустракацца, давайце дамаўляцца, каб разам усё гэта праводзіць. Няхай будуць розныя прапановы, складзем іх у кошык і выберам адну. І затым ужо ня будзем крытыкаваць, а разам працаваць. І шлях тут такі – зрабіць сэнсоўную беларускую імпрэзу, каб усё атрымалася. Ну, а сам асабіста думаю, каб як распавесьці пра БНР сваёй дачцэ. Дачцэ 15 гадоў, і яна прыходзіць і пытаецца: як, што і чаму?.

Карэспандэнтка: Што азначае для вас абвяшчэньне БНР?

Вітушка: Абвяшчэньне БНР – гэта вялікае сьвята. Іншай гісторыі ў Беларусі няма. Толькі трэба адстойваць сваю правату. Сказаць нешта разумнае аднойчы – гэта ня значыць, што ўсе гэта пачуюць і прымуць. Гэта трэба сто разоў даказваць, даказваць і даказваць. Я вельмі ўсьцешаны, што абралі такі маршрут дэманстрацыі - не на цэнтральную плошчу, не на плошчу Леніна, а ад помніка да помніка. Сапраўды, як адправіць такіх людзей на Бангалор? Там жа няма помніка Купалу, Багдановічу. Мне спадабалася такая ідэя.

XS
SM
MD
LG