Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: бізнэсмэна пазбавяць дэпутацкага статусу


Віцебскага бізнесмэна, дэпутата дзейнага гарсавету 25 скліканьня, асудзілі за ўхіленьне ад падаткаў.


Суд прызнаў яго вінаватым за тое, што ён сьвядома заніжаў свае прыбыткі ад гандлю цукрам і за тры месяцы мінулага году не сплаціў у дзяржаўны бюджэт 230 мільёнаў рублёў.

Кастрычніцкі раённы суд пастанавіў, каб выдаткі былі сплочаныя, і асудзіў дэпутата на два з паловай гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

На бліжэйшай сэсіі гарсавету асуджаны будзе пазбаўлены дэпутацкага статусу: паводле заканадаўства, дэпутат, які ўчыніў злачынства, ня мае права працягваць сваю дзейнасьць у органах мясцовага самакіраваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG