Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Чарнавуса будуць судзіць 22 лютага


Лідэр прадпрымальнікаў з Баранавічаў Мікалай Чарнавус сёньня быў выкліканы ў міліцыю.


На яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся ў Баранавічах 11 лютага. Спадар Чарнавус мусіць зьявіцца ў суд 22 лютага.

А.Чарнавус сказаў, што не пагаджаецца з пратаколам, бо дагэтуль, як заяўнік акцыі, не атрымаў адказу з гарвыканкаму, таму й ня ведаў, ці была гэта акцыя санкцыянаванай, ці не. Таксама ён сказаў, што зьявіўся на месца акцыі ў 12.30, а не ў 11.30, як цьвердзяць міліцыянты.

Нагадаем, учора ў Баранавічах адбыўся несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760. Падчас акцыі намесьнік начальніка гарадзкой міліцыі паведаміў Мікалаю Чарнавусу, што таго выклікаюць у міліцыю.
XS
SM
MD
LG