Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бундэстаг абмяркуе ў чацьвер беларускае пытаньне


На сваім пленарным паседжаньні 14 лютага дэпутаты Бундэстагу плянуюць прыняць рэзалюцыі аб зьніжэньні візавых коштаў для грамадзянаў Беларусі і аб падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі.


Абодва пытаньні стаяць на парадку дня. Першае – аб зьніжэньні коштаў шэнгенскіх візаў для беларусаў – ініцыяванае як апазыцыйнымі фракцыямі зялёных ды вольных дэмакратаў, так і кіроўнымі партыямі – ХДС і СДП. Нямецкія парлямэнтары прапануюць свайму ўраду зрабіць бясплатнымі візы для маладзейшых за 25 гадоў беларускіх грамадзянаў і для тых, хто едзе ў Нямеччыну ў рамках культурніцкіх і навуковых абменаў. Таксама прапануецца зьнізіць візавыя кошты з 60 да 35 эўра для беларусаў зь нізкімі даходамі.

Праект рэзалюцыі аб падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі належыць нямецкім зялёным. Яны прапануюць свайму ўраду дазволіць працаўладкавацца ў Нямеччыне тым беларусам, якія былі звольненыя з працы па палітычных матывах, а таксама стварыць адпаведныя стыпэндыі для выключаных з унівэрсытэтаў беларускіх студэнтаў. Сярод іншых прапановаў зялёных – пашырэньне культурных і навуковых кантактаў, падтрымка супрацоўніцтва паміж нямецкімі партыямі і беларускім грамадзянскім супольніцтвам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG