Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: улады забаранілі праводзіць пікеты


Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў атрымаў зь віцебскага гарвыканкаму пісьмовую адмову на сваю заяўку. Ён прасіў дазволу правесьці сэрыю пікетаў пад лёзунгам “Рукі прэч ад палітычных партыяў!”


Ліст з гарвыканкаму падпісаў намесьнік старшыні Павел Лосіч, які забараніў праводзіць пікеты на падставе дзейнага закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Паводле Кастуся Смолікава, грамадзкія акцыі меркавалася праводзіць з 15 лютага да 1 сакавіка, каб прадэманстраваць салідарнасьць з Партыяй камуністаў беларускай (ПКБ), якой пэўны час пагражала прыпыненьне дзейнасьці. Таксама празь пікеты актывісты хацелі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на цяжкасьці існаваньня апазыцыйных партыяў ва ўмовах палітыкі, якую праводзіць адносна іх дзяржава.

Кастусь Смолікаў адзначаў у сваёй заяве, што просіць дазволу на пікеты ў самым цэнтры Віцебску – на плошчы Свабоды. Гарадзкія ўлады дазваляюць праводзіць акцыі ў гэтым месцы адно тады, калі там нешта ладзіць БРСМ або вэтэранская арганізацыя. Кіраўніку ж абласной структуры Партыі БНФ, які паведаміў у гарвыканкам, што зьбіраецца выкарыстоўваць на пікетах бел-чырвона-белыя сьцягі, дазволу на іх правядзеньне не далі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG