Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскім райсудзе пачаўся працэс над актывістам прадпрымальніцкага руху Віктарам Крывалём з Узды.


В.Крываль на пачатку працэсу адмовіўся даваць паказаньні на расейскай мове і запатрабаваў, каб працэс вёўся на беларускай мове. Судзьдзя Сяргей Афонскі абвясьціў перапынак.

Спадара Крываля вінавацяць у тым, што ён нібыта не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыянтаў. Яго разам з сям'ёй прадпрымальніка Аляксандра Цацуры затрымалі па дарозе ў Менск 10 студзеня і склалі пратаколы.

Судовае паседжаньне перанесена на 27 лютага.
XS
SM
MD
LG