Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША надаюць вялікае значэньне ролі Польшчы у беларускім пытаньні. Гэта вынікае з адмысловай заявы Белага дому ў зьвязку маючым адбыцца ў сакавіку візытам ў Вашынгтон польскага прэм’ера Дональда Туска.


Як гаворыцца ў тэксьце дакумэнту, "Польшча зьяўляецца блізкім партнэрам ЗША і рэалізацыі агульных стратэгічных мэтаў умацаваньня свабоды і бясьпекі ва ўсім сьвеце. Адыгрываючы ў Эўропе вядучую ролю ў падтрымцы станаўленьня моцных дэмакратыяў на ўсходзе Эўропы, Польшча дапамагае замацоўваць дэмакратычныя заваёвы ва Ўкраіне і Грузіі і ўзмацняць дэмакратычную апазыцыю рэжыму ў Беларусі - апошняй дыктатуры Эўропы”

У заяве таксама адзначаецца ўнёсак Польшчы ў справу бясьпекі ў Іраку і Аўганістане, зацікаўленасьць краіны ва ўдзеле ў сыстэме супрацьракетнай абароны.

Цытуючы заяву, амэрыканская расейскамоўная газэта “Новое русское слово” і іншыя СМІ пішуць, што прэзыдэнт ЗША разьлічвае абмеркаваць з польскім прэм’ерам гэтыя, а таксама іншыя пытаньні, якія прадстаўляюць агульны інтарэс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG