Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі. Цягам тыдня ў ранішніх эфірах мы будзем абмяркоўваць зь ім розныя праблемы сёньняшняга моладзевага дэмакратычнага руху. Сёньня – пра рэакцыю маладафронтаўцаў на вызваленьне сваіх лідэраў, пра новыя пляны дзейнасьці арганізацыі.


Гарэцкі: “Пра “адлігу” трэба казаць вельмі ўмоўна, таму што пасьля кожнага выхаду з-за кратаў нашых актывістаў рэжым актывізуе свае рэпрэсіі. Толькі вызвалілі Артура Фінькевіча – у той жа дзень наладжваюць ператрус у пакоі палачанкі Кацярыны Салаўёвай. Справаводзтва вядзецца – нейкіх вынікаў сьледзтва хоча дамагчыся. Так што мы маем не адлігу, а хутчэй як бы ператусоўку картаў. Ну і, безумоўна, вельмі вялікую заклапочанасьць моладзі выклікаюць прэвэнтыўныя арышты, затрыманьні напярэдадні і падчас акцыяў. І ня проста кіраўнікоў – шараговых маладзёнаў: як той жа Антось Каліноўскі, як тая ж Людка Атакулава”.

Уліцёнак: “Перад страйкам прадпрымальнікаў я марна спрабаваў зьвязацца з вамі – што, “ляглі на дно”?

Гарэцкі: “У такія дні любы, пэўна, малады чалавек, замяшаны ў палітыцы, адчувае пільнасьць да сябе, прэсінг. Калі мабільнікі твае разраджаюцца за палову дня, то адназначна – ідзе сачэньне. Таму шмат хто й выключаў тэлефоны, каб ня трапіць празь іх у лапы міліцыянтаў”.

Уліцёнак: “Пра нейкія канкрэтныя пляны на найбліжэйшую пэрспэктыву можаце расказаць?”

Гарэцкі
: “Удзел у вулічных акцыях і кампаніях палітычнай Вясны-2008 – пачынаючы ад Дня сьвятога Валянціна з працягам на Дзень Волі. Сёлета ён стане сьвяткавацца зь небывалым размахам. Бо 90-я ўгодкі БНР – падзея знакавая для тых, хто шануе гісторыю Бацькаўшчыны. Ну а далей – удзел маладафронтаўцаў у парлямэнцкіх выбарах”.

Уліцёнак: “А вы самі не плянуеце пазмагацца за дэпутацкі мандат?”

Гарэцкі: “На мне яшчэ “вісіць” судзімасьць… А па-другое, кожны мае цьвяроза ацэньваць уласныя магчымасьці. І тут хутчэй размова не пра нейкія магчымасьці ціску на рэжым, а пра рэальны ўдзел у гэтай кампаніі. І калі я бачу, што значна больш карысьці прынясу працай у камандах канкрэтных людзей, то навошта траціць час на здавальненьне асабістых амбіцыяў? Аднак, вядома ж, у нашых шэрагах ёсьць канкрэтныя людзі, якія ідуць на выбары ў Менску і ў рэгіёнах, якія ўжо цяпер зьбіраюць свае выбарчыя штабы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG