Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адчулі вы на ўласным досьведзе, што ўлады спынілі дзейнасьць часткі індывідуальных прадпрымальнікаў? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да мінакоў на вуліцах Горадні


Спадарыня: “Пакуль рынак спраўна працаваў, то можна было купіць нешта таньней, асабліва нам пэнсіянерам. А ў крамах нешта выбраць, асабліва датычыць рыбы, практычна немагчыма. У гэтым сэнсе стала вельмі дрэнна. Крамам патрэбная канкурэнцыя.Таму я асабіста за здаровую канкурэнцыю, бо калі яна ёсьць, то можна выбраць і якасьць тавара. А калі нас усіх заганяюць толькі ў крамы, то гэта вельмі дрэнна...”.

Спадар: “Ну была нейкая рэарганізацыя, але ж рынак застаўся. Магчыма, гандляроў стала трохі меней, але ж ёсьць, працуюць. Ну вось я іду й нясу цэлую сумку. Ну чаго яшчэ хацець?”

Я асабіста за здаровую канкурэнцыю, бо калі яна ёсьць, то можна выбраць і якасьць тавара...
Спадар
: “Сапраўды на рынках, на той самай “Кароне”, калі прайсьці, відаць колькі шапікаў не працуюць. Ад гэтага, вядома, церпяць пакупнікі, бо меншы выбар, канкурэнцыі няма, цэны пайшлі ў гару”.

Спадарыня: “Я папросту не заўважала, што там робіцца на рынках, паколькі часьцей хаджу ў краму. Праўда, чула, што ў прадпрымальнікаў былі нейкія праблемы, нешта ім там забаранілі...”

Спадарыня: “Відаць, што паменшала розных павільёнаў. У студзені наагул даводзілася хадзіць нешта шукаць па рынках, бо ў крамах такога тавара, які б задавальняў мае патрэбы, папросту няма. Так што на мне гэта адбілася”.

Спадарыня: “Мне асабіста ад гэтага стала горш. Вось раней я магла пайсьці на рынак і нешта выбраць, а зараз там амаль усе павільёны зачыненыя. І яшчэ хачу зьвярнуць увагу, што ў горадзе стала менш маршрутак №3. Калі раней я магла праз кожныя 10 хвілінаў сесьці й паехаць, нікуды не спазьняючыся, то цяпер яны ходзяць рэдка, на прыпынках не спыняюцца, бо перапоўненыя. Гэта жахліва”.

Спадарыня: “А я яшчэ ні з чым гэтым не сутыкнулася, паколькі пасьля новага году нават на рынак ня выбралася”.
XS
SM
MD
LG