Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Звычайныя людзі кажуць, што для іх стала горш...”


Ці адчулі вы на ўласным досьведзе, што ўлады забаранілі дзейнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў? Апытаньне на вуліцах Горадні.


Спадарыня: “Вядома, мы карысталіся паслугамі індывідуальных прадпрымальнікаў і мне гэта падабалася. Я чула аб тым, што ў іх зьявіліся праблемы й мне здаецца, што гэта не на карысьць нам усім. Гэта мая думка й я за тое, ка прадпрымальнікі маглі свабодна працаваць”.

Хлопец: “Я нічога ня ведаю, я сам не тутэйшы”.

Спадар: “Я карыстаўся паслугамі прадпрымальнікаў, хаця раней і сам быў таксама індывідуальным прадпрымальнікам і мне гэта вельмі падабалася. Цяпер у іх праблемы, але як кажуць звычайныя людзі, стала горш і для іх, паколькі няма выбару й кошты вырасьлі”.

Дзяўчына: “А я апошнім часам наагул на рынкі не трапляю, паколькі ў горадзе зьмяніўся рух транспарту”.

Спадарыня: “Я няшмат карысталася паслугамі прадпрымальнікаў, хіба часам на рынку нешта купляю. Але я за тое, каб людзі маглі жыць лепей, каб у іх была праца, стабільнасьць, каб яны былі ўпэўненыя ў сваёй будучыні”.

Спадарыня: “На мне гэта ніяк не адбілася. Праўда, у студзені на рынку “Карона” вельмі мала шапікаў працавала, але цяпер адчуваюцца зьмены”.

Спадар: “Лепей, каб было, як раней, а ня гэтыя ЧУПы. Людзі працавалі, у іх было ўсё адладжана”.

Ягоная жонка: “Сапраўды, людзі працавалі й плацілі падаткі, ад гэтага было ўсім добра. А цяпер што зьмянілася? Штрафы вялікія сталі, арэндная аплата павялічылася й суадносна вырасьлі цэны, а выбар зьменшыўся. Вось і усё”.
XS
SM
MD
LG