Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: памятная дошка ў гонар Т.Кандрусевіча


Сёлета спаўняецца 20 год ад пачатку працы ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча.


Два дзесяцігодзьдзі таму ксёндз Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны пробашчам парафіі Маці Божай Анёльскай у касьцёле францішканаў у Горадні. З гэтай нагоды ў нядзелю, 10 лютага, тут адбудзецца урачыстая імша, якую правядзе Тадэвуш Кандрусевіч – мітрапаліт менска-магілёўскі. З нагоды юбілею ў гонар арцыбіскупа будзе адкрытая памятная дошка, як знак падзякі вернікаў за ягоную працу ў гэтай парафіі.

Даведка: З 1981 да 1988 году Тадэвуш Кандрусевіч служыў вікарыем у розных касьцёлах Вільні. З 1988 году – пробашч у парафіі Горадні. У 1989 годзе прызначы адміністратарам Менскай дыяцэзіі для каталікоў Беларусі. За няпоўныя паўтара году біскупства Тадэвуша Кандрусевіча была заснаваная Гарадзенская вышэйшая духоўная сэмінарыя, адкрылася 97 дагэтуль нядзейных касьцёлаў, распачалося выданьне рэлігійнай літаратуры па-беларуску. З 1991-га году працаваў у Маскве, кіраваў Канфэрэнцыяй каталіцкіх біскупаў Расейскай Фэдэрацыі. Мае навуковую ступень доктара тэалёгіі, сябра Міжнароднай акадэміі навук Эўразіі. Ведае беларускую, расейскую, польскую, літоўскую, ангельскую, італьянскую мовы. Ад лістападу 2007 арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч працуе ў Беларусі ў якасьці Мітрапаліта менска-магілёўскага.
XS
SM
MD
LG