Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лепель: маладафронтаўцы наведалі Кацярыну Салаўёву


Сёньня актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” наведалі сваю паплечніцу Кацярыну Салаўёву ў Лепелі. Дзяўчыну нядаўна выключылі з Полацкага унівэрсытэту.


Хлопцы прыехалі за Кацярынай на машыне, каб адвезьці яе на допыт у полацкую міліцыю. Дзяўчыну там дапыталі ў крымінальнай справе паводле 193 артыкулу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Кацярына Салаўёва сказала сьледчаму, што яе ўнутраныя перакананьні супадаюць з мэтамі і ідэалёгіяй іншых маладафронтаўцаў. Яна запэўніла сьледчага, што і надлей будзе ўдзельнічаць у дзейнасьці гэтай арганізацыі.

Летась супраць Кацярыны Салаўёвай пракуратура і міліцыя завялі 2 крымінальныя справы за яе грамадзкую і палітычную дзейнасьць. Зьміцер Дашкевіч, які паехаў да Кацярыны разам з Артурам Фінькевічам, Настай Палажанкай, Уладзімерам Сяргеевым і Паўлам Севярынцам, паведаміў “Свабодзе”, што супрацоўнікі ДАІ спачатку затрымалі іх аўтамабіль у Лепелі каля пад’езду дому, дзе жыве Кацярына. А потым адразу пасьля таго, як яны павезьлі дзяўчыну з допытаў дадому.

Паплечнікі Кацярыны Салаўёвай адмыслова прыехалі ў Лепель, каб падтрымаць дзяўчыну, якая амаль штодня сутыкаецца то з выклікамі на размовы, то з допытамі ў пакоі інтэрнату.
XS
SM
MD
LG