Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша мэта — вызваліць сёньня Зьмітра Жалезьнічэнку”


Сёньня ў Гомелі намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла, праваабаронцы Зьміцер Маркушэўскі і Зьміцер Чарных патрабавалі ад вайсковага начальства вызваленьня ад службы ў войску Зьмітра Жалезьнічэнкі.


Паводле Зьмітра Маркушэўскага, ёсьць спадзяваньне, што Зьміцер будзе вызвалены ад службы менавіта сёньня:

“Наша мэта — вызваліць сёньня Зьмітра Жалезьнічэнку ў адпаведнасьці з судовым рашэньнем. Зьвяртаемся да начальніка вайсковай часткі, да ваеннага пракурора Гомельскага гарнізону, а таксама да галоўнага ваеннага пракурора Беларусі. У пісьмовых патрабаваньнях да іх мы падкрэсьліваем, што невыкананьне судовага рашэньня зьяўляецца крымінальным злачынствам”.

Зьміцер Жалезьнічэнка — 20-гадовы моладзевы актывіст Партыі БНФ. Увосень 2007 году студэнт-выдатнік матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту быў адлічаны з вучобы. Пасьля чатырохмесячных разбораў 16 студзеня 2008 году Зьмітра аднавілі ў ВНУ. Але праз тыдзень, 23 студзеня, яго адлічылі паўторна. Яшчэ праз два дні, 25 студзеня, Зьмітра Жалезьнічэнку забралі ў войска і накіравалі ў Жлобін у вайсковую частку чыгуначных войскаў.

Раней на прызыўной камісіі Жалезьнічэнка заявіў, што жадае служыць у вайсковай частцы, дзе загады аддаюцца па-беларуску. Ён накіраваў заяву ў Канстытуцыйны суд з просьбай разгледзець на адпаведнасьць Канстытуцыі палажэньні Закону “Аб агульнай вайсковай павіннасьці і вайсковай службе”, згодна зь якімі ў салдатаў тэрміновай службы няма права карыстацца па ўласным выбары дзяржаўнай (беларускай) мовай.


XS
SM
MD
LG