Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: перапахавалі парэшткі ваеннапалонных


Каля пяцідзесяці трунаў з косткамі 361 байца Чырвонай арміі перапахавалі ў дзьвюх брацкіх магілах на новых гарадзенскіх могілках Аўльс. У цырымоніі ўдзельнічалі праваслаўны і каталіцкі сьвятары.


На пахаваньне ваеннапалонных у заходняй частцы Горадні натрапілі будаўнікі. Гэта здарылася ў першай палове мінулага сьнежня. Да восені 1942 году тут быў лягер ваеннапалонных, ён знаходзіўся за гарадзкой рысай. Салдаты масава гінулі ад эпідэміяў. Дагэтуль на лягернай тэрыторыі было выяўлена 68 агульных пахаваньняў. Мяркуюць, што ў лягеры загінулі каля васемнаццаці тысяч чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG