Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пад час паседжаньня аргкамітэту грамадзкай камісіі “Свабоду Андрэю Кіму! Свабоду прадпрымальніцтву!” была падтрымана ініцыятыва праваабаронцы Ігара Рынкевіча аб паруцы адносна актывіста, якога цяпер трымаюць у сьледчым ізалятары.

Трымаць хлопца ў СІЗА толькі з-за таго, што ён там падазраецца ў нейкім супраціве ці гвалце да міліцыянта не зусім правільна

Спадар Рынкевіч заклікаў вядомых асобаў накіроўваць адмысловыя заявы ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску, а копіі – маці Тацяне Кім.

Праваабаронца Ігар Рынкевіч заявіў:

“Мера стрыманьня не адпавядае ні цяжкасьці абвінавачаньня, ні характарыстыцы самой асобы, за якую, сапраўды, можна паручацца. Крымінальна-працэсуальны кодэкс якраз прадугледжвае такую форму і, канечне, людзей, якія возьмуць на сябе асабістую паруку будзе шмат.

Людзі, якія заслугоўваюць даверу, робяць пісьмовае абавязацельства, што абвінавачаны будзе знаходзіцца на волі, але не схаваецца ад перасьледу ці суда, не будзе перашкаджаць расьсьледаваньню і не будзе займацца злачыннай дзейнасьцю. Па закону такіх паручыцеляў мусіць быць ня меней за двух".

І.Рынкевіч дадаў:

"Гэта акцыя пакажа ня толькі салідарнасьць з А.Кімам, але і будзе мець сапраўдны юрыдычны сэнс. Паколькі трымаць хлопца ў СІЗА толькі з-за таго, што ён там падазраецца ў нейкім супраціве ці гвалце да міліцыянта не зусім правільна. Бо гэта ня ёсьць цяжкім злачынствам паводле крымінальнага кодэксу. Гэта акцыя аб паруцы будзе вельмі карыснай для абароны А.Кіма”.

Пад час кампаніі ў абарону Аляксандра Казуліна 226 грамадзянаў выказалі гатоўнасьць падпісацца аб асабістай паруцы.

Паводле І.Рынкевіча, вельмі важна распачаць гэтую кампанію, бо А.Кім быў сябрам і прыхільнікам выбарчай кампаніі А.Казуліна і за гэта быў адлічаны з гістфака БДУ ў 2006 годзе.

Нагадаем, сябра незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня пад час разгону акцыі прадпрымальнікаў. Яго арыштавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а потым прад’явілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе паводле артыкулу (пагроза альбо гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да міліцыянта).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG