Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і ЭЗ абмяркуюць экалягічнае супрацоўніцтва


У Брусэлі 7 люташга адбудуцца экспэртныя кансультацыі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя.

Беларускі бок адкрыты для дыялёгу

Сярод тэмаў сустрэчы — доступ да экалягічнай інфармацыі ў Беларусі, удзел краіны ў эканамічных мэханізмах Кіёцкага пратаколу, прыняцьце Беларусьсю абавязкаў па скарачэньні парніковых выкідаў, далейшае супрацоўніцтва краіны з ТАСІС ды іншымі арганізацыямі Эўракамісіі ў галіне экалёгіі.

Як заявіў напярэдадні кіраўнік беларускай дэлегацыі ў Брусэлі, намесьнік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Аляксандар Апацкі, “беларускі бок адкрыты для дыялёгу і спадзяецца абмеркаваць доўгатэрміновыя пэрспэктывы”.

XS
SM
MD
LG