Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адмовіцца Беларусь ад 12-гадовага навучаньня?


Беларусь можа адмовіцца ад сыстэмы 12-гадовага навучаньня на эканамічнай падставе. Гэтае пытаньне вывучае спэцыяльна створаная пры Адміністрацыі прэзыдэнта камісія. 20 лютага, паводле інфармацыі інтэрнэт-выданьня «Ежедневник”, сябры камісіі сустрэнуцца з кіраўніцтвам міністэрства адукацыі.


Апошнім часам прадстаўнікі ўладаў шмат крытыкуюць цяперашнюю сыстэму школьнай адукацыі. Галоўная падстава для гэтага – значныя выдаткі з бюджэту на дадатковы год навучэньня.

Леанід Гаравы, які 18 гадоў працаваў дырэктарам школы і кантракт зь якім, паводле ягоных словаў, ня быў працягнуты з палітычных матываў, у інтэрвію нашаму Радыё адзначае:

“Мне падаецца, што пры будаўніцтве розных палацаў і аграгарадкоў ці пры пераходзе на мясцовыя віды паліва не заўжды робяць эканамічныя падлікі. Так і тут – высьвятляецца, што дзяржаве, якая дэкляруе сацыяльную палітыку, невыгодна пераходзіць на 12-гадовае навучаньне. Але ж гэтае рашэньне прымалі цяперашнія ўлады, а ні нехта іншы.

Вяртаньне да старой сыстэмы таксама запатрабуе значных эканамічных выдаткаў: трэба праводзіць новыя конкурсы, ствараць новыя вучэбныя праграмы, падручнікі... Невядома, ці лічаць гэта?

У нашага міністэрства адукацыі нейкі спэцыфічны сьверб – не памятаю ніводнага году, каб яно не ўносіла нечага новага. Існуе вялікі сьверб на экспэрымэнты, а сыстэма адукацыі патрабуе найперш стабільнасьці. А яе не хапае беларускай сыстэме”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG