Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Судзяць былога міністра ўнутраных справаў Эгіпту


Былы міністар унутраных спраў Эгіпту Хабіба аль-Адлі сёньня паўстаў перад судом у Каіры. Ён абвінавачваецца ў тым, што аддаў загад страляць у дэманстрантаў падчас народных хваляваньняў у Эгіпце, якія прывялі да зьвяржэньня прэзыдэнта Хосьні Мубарака, а таксама ў няздольнасьці забясьпечыць бясьпеку ў Каіры ў першыя дні акцыяў пратэсту.

Супраць Адлі таксама высунута абвінавачаньне ў растраце дзяржаўных сродкаў. Каля 50 чалавек, сярод якіх члены сем'яў загіблых пратэстоўцаў, правялі дэманстрацыю перад будынкам суду з патрабаваньнем прысудзіць былога кіраўніка МУС да сьмяротнага пакараньня.

Паводле афіцыйных дадзеных, на працягу 18 дзён масавых народных выступаў у Эгіпце загінулі 846 чалавек, і яшчэ некалькі тысяч былі параненыя.
XS
SM
MD
LG