Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўязныя судзьдзі атрымліваюць падвышэньне


Судзьдзя Тацяна Чаркас

Судзьдзя Тацяна Чаркас

Судзьдзя Фрунзэнскага раёну Менску Тацяна Чаркас, якая 2 сакавіка прысудзіла Аляксандра Малчанава, Дзьмітрыя Новіка і Аляксандра Атрошчанкава да зьняволеньня на тэрміны ад 3 да 4 гадоў за ўдзел у акцыі 19 сьнежня 2010 году, атрымала падвышэньне.

Указам № 169 ад 19 красавіка Аляксандар Лукашэнка надаў судзьдзі, што пасьля працэсу трапіла ў сьпіс неўязных у Эўразьвяз, трэцюю кваліфікацыйную катэгорыю.

Тым жа ўказам наступную катэгорыю атрымала судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Тацяна Швец. 4 чэрвеня 2010 году яна асудзіла да 1 года абмежаваньня волі актывіста дэмакратычных сілаў Яўгена Якавенку, які змагаўся за права праходзіць альтэрнатыўную цывільную службу. Яго зьвінавацілі ва ўхіленьні ад вайсковага прызыву, – паведамляе Эўрарадыё.
XS
SM
MD
LG