Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: урад Шры Ланкі учыняў ваенныя злачынствы


Расьсьледаваньне ААН выявіла "надзейныя доказы", што ўрад Шры Ланкі ўчыніў ваенныя злачынствы ў апошнія дні вайны супраць сэпаратыстаў, "Тамільскіх тыграў". Справаздача сьцьвярджае, што дзеяньні ўрадавых войскаў прывялі да сьмерці "дзясяткаў тысячаў" цывільных асобаў у апошнія месяцы вайны. Справаздача была апублікаваная ў Нью-Ёрку ў панядзелак, не гледзячы на тое, што ўрад Шры Ланкі прасіў ААН затрымаць публікацыю, якая нібыта можа падарваць працэс прымірэньня ў краіне.
XS
SM
MD
LG