Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сутыкненьні на мяжы Тайлянду і Камбоджы


На мяжы Тайлянду і Камбоджы ў аўторак аднавіліся узброеныя сутыкненьні. Паведамляецца, што перастрэлка адбылася недалёка ад старажытнага індуісцкага храму, тэрытарыяльную прыналежнасьць якога бакі аспрэчваюць. З мінулай пятніцы сутыкненьні паміж тайскімі і камбаджыйскіх памежнікамі адбываліся на іншым участку мяжы - прыкладна 150 кілямэтрах ад храму. Страты абедзьвюх бакоў за некалькі дзён баёў склалі не менш за 13 чалавек забітымі і каля 50 параненымі. Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў агрэсіўных дзеяньнях.
XS
SM
MD
LG