Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго судяць за Плошчу: абвінавачаныя і асуджаныя ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў.

У кожнай эпохі ёсьць свае героі. А хто герой нашага часу? Нехта з вас скажа, што яго няма, хтосьці назаве Лукашэнку, таму што так падказвае інстынкт самазахаваньня, нехта назаве лідэраў апазыцыі, хтосьці прамаўчыць.

У жыцьці, часам здараецца, што імёнаў і твараў сапраўдных герояў мы ня ведаем. Але менавіта дзякуючы ім, сьвет мяняецца да лепшага. Гэта, як правіла, людзі з адкрытымі тварамі, звычайнымі лёсамі, якіх мы сустракаем кожны дзень у пад’езьдзе дома, на вучобе, на працы. Пра аднаго з такіх герояў я хачу расказаць.

Завуць яго Дзьмітрый. Біяграфія яго, напэўна, больш падобная на біяграфію будучага навукоўца. “Дзьмітры Дрозд нарадзіўся ў 1973 годзе. Першыя крокі зрабіў па Драздах – вёсцы, дзе цягам стагодзьдзя жылі ягоныя продкі, пакуль яна ў 1976 годзе не ўвайшла ў склад гораду Менску. У 1992 годзе скончыў МТТ па спэцыяльнасьці фотатэхніка, а ў 2005 – гістфак БДУ, атрымаўшы спэцыяльнасьць “Музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” – гэтую частку біяграфіі Дзімы я прачытаў ў ягонай першай кнізе “Землеўладальнікі Менкай губерніі 1861-1900”.

У прыватнай размове Дзіма расказваў, што цяпер працуе над кнігай, прысьвечанай фатографам 20 стагодзьдзя. Паказваў фатаграфіі таго часу, якія ён зьбіраў з вялізарнымі высілкамі. Ад Дзьмітрыя я даведаўся пра значэньне слова “паспарту”, хто быў кліентам фатографаў, якім чынам яны рэклямавалі свае паслугі і шмат чаго цікавага. Я ўпэўнена ў тым, што кніга атрымалася жывой, займальнай, дакумэнтальнай. Але ці пабачыць яна сьвет бліжэйшым часам , залежыць ужо не ад аўтара.

У дадзены момант Дзьмітрый ня можа займацца любімай справай, паколькі знаходзіцца ў СІЗА.

Чаму?

Таму што ён выйшаў 19 сьнежня на Плошчу.


Зьміцер Бародка, каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь"









Д
зьмітрый Дрозд нарадзіўся 26 сакавіка 1973 году. У 1992 годзе скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спецыяльнасці “Фотатэхніка”, у 2005 годзе – гістарычны факультэт БДУ (спецыяльнасць – “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”). Працаваў фатографам, захапляўся навукай, даследаваў архівы. Палітыкай не займаўся. У 2010 годзе выйшла яго вялікая праца – кніга “Землеўладальнікі Менскай губерні 1861-1900”. Працаваў над другой кнігай, прысвечанай гісторыі фатаграфіі і лёсам фатографаў ХХ стагоддзя.

У часе выбарчай кампаніі 2010 году быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава. За ўдзел у Плошчы-2010 адбыў 10-сутачны арышт. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч.2 арт. 293 КК. Выстаўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Утрымліваецца ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага.





Усе партрэты на фоне кратаў

XS
SM
MD
LG