Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўторак раніцай патруль жодзінскай міліцыі затрымаў на вуліцы сябра АГП Юрыя Сілкіна.

У 11.40 у тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам "Свабоды" актывіст паведаміў, што яго ўтрымліваюць у будынку ГАУС. Міліцыянты папярэджваюць, што павінна адбыцца гутарка з начальнікам аддзелу міліцыі грамадзкага парадку маёрам Сіўцом.

Юры Сілкін мяркуе, што міліцыянты паспрабуюць забараніць яму выезд у Менск на мітынг апазыцыі з нагоды 25-х угодкаў чарнобыльскай трагедыі, які мае адбыцца а 18-й гадзіне ў менскім парку Дружбы народаў.
XS
SM
MD
LG