Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёву загадалі маўчаць пра допыт аб тэракце


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў
Намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва дапыталі ў пракуратуры Менску. Як паведаміў палітык, яго пісьмова папярэдзілі аб недапушчальнасьці разгалошваньня таямніцы сьледзтва.

Паводле Кастусёва, допыт доўжыўся больш за гадзіну. Дапытвалі яго як сьведку ў справе тэракту ў Менску 11 красавіка.

"Мне цяжка камэнтаваць выклік. Сьледчы, імя якога я таксама ня маю права называць, ведае, што я быў кандыдатам у прэзыдэнты, што я намесьнік старшыні партыі БНФ. Усе зьвесткі на мяне ў яго ёсьць. Мне цяжка таксама зразумець, чаму мяне выклікалі менавіта сёньня. Папраўдзе, я ўсё адно зьбіраўся ў Менск на мітынг. І так атрымалася, што сёньня давялося наведаць пракуратуру", зазначыў Рыгор Кастусёў.

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў праходзіць падазраваным па справе аб масавых беспарадках у Менску на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Яму інкрымінуецца арганізацыя беспарадкаў і ўдзел у іх. 19 сьнежня яго затрымалі, але на наступны дзень вызвалілі з ізалятара КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG