Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не падтрымае новую рэзалюцыю ААН па Лібіі


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў сказаў, што Масква не падтрымае новую рэзалюцыю ААН, якая дазваляе прымяненьне сілы ў Лібіі. Лаўроў заявіў гэта ў Сухумі пасьля перамоваў з прэзыдэнтам самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Сяргеем Багапшам. У сакавіку пры галасаваньні па рэзалюцыі, якая прадугледжвала стварэньне беспалётнай зоны над Лівіяй, Расія устрымалася.

Сёньня ж Лаўроў пацьвердзіў, што Расея можа уступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю і без згоды Грузіі. Тбілісі блякуе далучэньне Масквы да СГА, патрабуючы, каб на абхазскім і паўднёваасэтынскім участках расейскай мяжы былі выстаўленыя грузінскія або міжнародныя мытныя пасты.
XS
SM
MD
LG