Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі і Бэрлюсконі абмяркуюць міграцыю


Узмацненьне жорсткасьці памежнага кантролю ў межах Эўрапейскага Зьвязу абмяркуюць сёньня на перамовах у Рыме прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэм'ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі.

Раней у адносінах паміж дзьвюма краінамі паўстала напружанасьць - у сувязі з наплывам уцекачоў з Паўночнай Афрыкі.

Італія абвінавачвае партнэраў па ЕЗ у нежаданьні удзельнічаць у вырашэньні праблемы уцекачоў. Францыя лічыць, што Італія спрабуе пазьбегнуць адказнасьці, дазволіўшы нелегальным імігрантам пакінуць межы краіны. Незадаволенасьць Францыі тлумачыцца тым, што большасьць імігрантаў - уцекачы з Туніса, былой французскай калёніі, якія накіроўваюцца ў Францыю.
XS
SM
MD
LG