Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ, ЗША рыхтуюць дыпляматычныя захады супраць Сырыі


Сырыя – ўрадавыя войскі атакуюць дэманстрантаў у горадзе Дэраа, 25 красавіка, 2011
Сырыя – ўрадавыя войскі атакуюць дэманстрантаў у горадзе Дэраа, 25 красавіка, 2011
Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя рыхтуюць праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН з асуджэньнем рэпрэсіяў уладаў Сырыі супраць удзельнікаў антыўрадавых акцыяў.

ЗША раней заявілі, што разглядаюць магчымасьць увядзеньня супраць Сырыі новых санкцыяў.

У панядзелак у горадзе Дэраа на поўдні Сырыі загінулі каля 40 чалавек і больш за 70 былі параненыя ў сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі. Агулам, паводле праваабаронцаў, за некалькі тыдняў масавых хваляваньняў у Сырыі загінулі каля 400 чалавек.

Афіцыйны Дамаск заявіў, што ў горадзе Дэраа і шэрагу іншых гарадоў дзейнічаюць "тэрарыстычныя групы ісламістаў".
XS
SM
MD
LG