Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

25 гадоў Чарнобылю


Першыя ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Першыя ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Сёньня спаўняецца 25-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Кіеве сёньня пройдуць жалобныя цырымоніі з гэтай нагоды, у якіх, сярод іншых, возьмуць удзел прэзыдэнт Украіны, Віктар Януковіч і Расеі – Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Мерапрыемствы прысьвечаныя Чарнобылю праходзілі ў Кіеве ўвесь апошні тыдзень. Аляксандар Лукашэнка, які нібыта атрымаў на іх запрашэньне, удзелу, аднак, вырашыў ня браць. Раней старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу абумовіў свой удзел у мерапрыемствах, адсутнасьцю Лукашэнкі ў Кіеве.
XS
SM
MD
LG