Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Варонежцаў: Рэактар для Астраўца "даваў ток" толькі на паперы


Напярэдадні 25-х угодкаў чарнобыльскай катастрофы госьцем “Начной Свабоды” быў фізык, кандыдат тэхнічных навук Юры Варонежцаў. У свой час ён працаваў адказным сакратаром у камісіі Вярхоўнага Савету СССР па разглядзе наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Знаткевіч: Спадар Варонежцаў, на вашую думку, за тыя 25 гадоў, што прайшлі ад часу катастрофы, ці цалкам ужо адкрылася праўда пра маштабы трагедыі, пра яе розныя аспэкты – у тым ліку ўплыў на здароўе людзей?

Варонежцаў: На вялікі жаль, казаць сёньня, што мы ведаем усё ці амаль усё, не даводзіцца. Цяпер даведацца праўду ўсё цяжэй і цяжэй. Пачнем з таго, што дагэтуль цяжка сказаць, колькі ўсё ж радыёнуклідаў было выкінута са станцыі і колькі асела на нашай зямлі. Таму што з тых амаль двухсот тон паліва, якое было ў рэактары, паводле розных ацэнак, было выкінута ад некалькіх тон да ўсяго. Розныя экспэрты прыводзяць розныя лічбы. І праверыць гэта можна толькі калі выгрузіць усё, што там засталося, і ўзважыць. А гэта, зразумела, зрабіць немагчыма.

У першыя дні пасьля выбуху выкідалася аграмадная колькасьць радыёнуклідаў -- 300-400 розных відаў, а доза рэканструюецца толькі па цэзіі, ёдзе, і яна яўна заніжаная
Мы пачынаем ад гэтага аспэкта і сканчаем тым, якую дозу атрымалі людзі і працягваюць атрымліваць цяпер. Таму што рэканструкцыя дозы, якую атрымалі і ліквідатары, і простыя людзі, ня зробленая. Рэч у тым, што ў першыя гадзіны, у першыя дні пасьля выбуху выкідалася аграмадная колькасьць радыёнуклідаў -- 300-400 розных відаў, а доза рэканструюецца толькі па цэзіі, ёдзе, і яна яўна заніжаная. І ёсьць вельмі сур'ёзныя дасьледаваньні, якія праводзіліся ў тыя гады і праводзяцца цяпер, якія сьведчаць пра тое, што насамрэч доза, атрыманая ўсімі беларусамі ад некалькіх дзясяткаў працэнтаў да некалькіх разоў вышэйшая, чым прынята лічыць. Інакш кажучы, вельмі шмат белых плям і вельмі шмат недасьледаваных праблем. І, на вялікі жаль, дасьледаваньні цяпер вядуцца ня так інтэнсіўна, як хацелася б. Ёсьць супакоенасьць, якая навязваецца ў тым ліку ўладамі і афіцыйнай прапагандай. Маўляў, з кожным годам становіцца ўсё лепей і лепей. І вельмі хутка ня трэба будзе зусім зьвяртаць увагі на гэтую праблему.

Знаткевіч: Вы сказалі пра белыя плямы ў інфармацыйнай карціне. На вашую думку, яны выкліканыя найперш тэхнічнай складанасьцю атрыманьня інфармацыі ці ёсьць нейкая спроба замоўчваць сьвядома, і гэтыя плямы ствараюцца наўмысна?

Варонежцаў: Я думаю, што тут болей -- другі складнік. Бо ў прынцыпе ўсё
Глядзіш нашы беларускія каналы -- як быццам і не было трагедыі, была нейкая дробная непрыемнасьць
можна высьветліць і дасьледаваць, амаль усё. Тоны паперы знаходзяцца ў архівах, хоць нешта і было зьнішчана, на жаль. Але рэальную дозу можна рэканструяваць. Але ў нашай дзяржаве ўсё павінна быць спакойна, не павінна быць праблем. Таму дасьледаваньні згорнутыя. А калі нарадзілася ідэя будаўніцтва атамнай станцыі на нашай зямлі, то цяпер уключаеш тэлевізар, глядзіш нашы беларускія каналы -- як быццам і не было трагедыі, была нейкая дробная непрыемнасьць, якую мы ўжо даўно пераадолелі.

Знаткевіч: Вы якраз былі ўдзельнікам грамадзкай экалягічнай экспэртызы будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі і гэтая экспэртыза была вельмі крытычная да станцыі. Адзін з закідаў – што тая мадэль рэактара, якая павінна быць на Астравецкай АЭС, яна фактычна ня выпрабаваная нідзе. Бо яна адрозьніваецца ад тых мадэляў, якія ёсьць на расейскіх атамных электрастанцыях...

Варонежцаў: Па сутнасьці гэта абсалютна новы рэактар. Хоць нам кажуць, што няма вялікай розьніцы паміш ВВР-1000 і ВВР-1200, але ў такой
На тэндар дапускаюцца толькі тыя атамныя рэактары, якія краіна-пастаўшчык ужо недзе пабудавала і пэўны час праэксплуатавала
складанай машыне, як атамны рэактар, кожны мегават звыш магутнасьці -- гэта вельмі важна. І Чарнобыль гэта паказаў. Тут яшчэ ведаеце, што мяне непакоіць. У нармальных краінах прадугледжаная наступная працэдура набыцьця падобнага роду небясьпечных установак. Аб'яўляецца тэндар і на тэндар дапускаюцца толькі тыя ўстаноўкі, тыя атамныя рэактары, якія краіна-пастаўшчык ужо недзе пабудавала і пэўны час праэксплуатавала. ВВР-1200 няма нідзе, ён ёсьць толькі на паперы, яго нават не пачалі рабіць яшчэ. Ясна, што ён зьявіцца раней і будзе запушчаны на новай Варонежскай, на Калінінградзкай атамных станцыях. Але чаму, хто падпісваў гэтую дамову, не карыстаючыся вось гэтым прынцыпам, якім карыстаюцца ва ўсіх нармальных краінах? Калі аналяг нідзе не працаваў, нават на тэндар, на конкурс гэты праект не дапускаюць.

Цалкам паслухаць гутарку можна тут:

Гутарка зь Юрыем Варонежцавым 25 красавіка 2011 году
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:34 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG