Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія ўзмоцніць удзел у апэрацыі ў Лібіі


Італьянскія ўлады прынялі рашэньне аб павелічэньні ўдзелу сваіх вайскова-паветраных сілаў у Лібіі. Пра гэта ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам заявіў прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.

Напярэдадні вайскова-паветраныя сілы НАТО нанесьлі ўдар па рэзыдэнцыі палкоўніка Муамара Кадафі ў Трыпалі.
XS
SM
MD
LG