Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плян – на 12% замежных турыстаў болей


У 2011 годзе ў Беларусі плянуецца забясьпечыць павелічэньне ліку турыстаў з-за мяжы на 12% у параўнаньні зь мінулым годам. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін 25 красавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Паводле яго словаў, калі ў 2010 годзе, згодна са зьвесткамі Дзяржпагранкамітэту, Беларусь наведала 3,9 млн. замежных грамадзян, то па выніках 2011 году плянуецца давесьці гэты паказчык да 4,5 млн. За першы квартал гэтага году ў Беларусі ўжо пабывала амаль 850 тыс. замежных грамадзян. Гэта на 70 тыс. больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. Для параўнаньня: за першы квартал 2011 году зь Беларусі выехала 1 млн. 402 тыс. чалавек — на 20% больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Кармазін таксама паведаміў, што лік арганізаваных замежных турыстаў у Беларусі (якія скарысталіся паслугамі турфірмаў) у 2010 годзе склаў 120 тыс. чалавек. У 2011 годзе плянуецца давесьці гэты паказчык да 130 тыс.

Прыярытэтным паказчыкам прадстаўнік Мінспорту назваў экспарт турпаслуг, які да 2015 году павінен вырасьці ў 3,5 раза. У 2011 годзе яго плянуецца павялічыць на 20% да 175 млн. даляраў. Выручку ад аказаньня турыстычных паслуг суб'ектаў гаспадараньня да канца гэтага году плянуецца давесьці да 70 млрд. рублёў.

Паводле інфармацыі Кармазіна, за першы квартал 2011 году экспарт турыстычных паслуг дасягнуў 30 млн. даляраў. Гэта на 40%, ці 9 млн. даляраў больш, чым за аналягічны пэрыяд летась. Сальда зьнешняга гандлю турысцкімі паслугамі склала 20 млн. даляраў, прырост у параўнаньні зь першым кварталам 2010 году — каля 7 млн. даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG